Трэба ведаць – сэрца просіць,
Як дзядам, бацькам жылося…
Як сахой даўней аралі,
Як смыком зямлю бярлялі,
Як з сявалкі збожжа-зерне
Рассявалі чорнай жменяй…
Трэба ведаць, што зазналі,
Як на пана працавалі…
Трэбаведаць і пратое,
Апраналішто? Якое?...
П. Броўка
У рамках другога этапу "Раён адчыняе дзверы" абласнога праекта #Мая_Зямля_Прыдняпроўе я з сябрамі наведаў этнаграфічны музей “Беларуская хатка ”Туркоўскай сярэдняй школы. У музеі сабраны прылады працы і прадметы хатняга ўжытку нашых продкаў. З усіх экспанатаў мяне больш за ўсяго зацікавіла ступа. І на мой погляд, менавіта ступа можа з’яўляцца візітнай карткай дадзенага музея. І вось чаму.
Да наведвання музея я быў у пэўнены, што ступа – гэта лятальны апарат казачнай гераіні Бабы Ягі. І якое ж маё было здзіўленне, калі я даведаўся, што ступа з’яўлялася абавязковай рэччу ў сялянскай хаце і выкарыстоўвалася для апрацоўкі зерня на крупы. Мне захацелася больш дасканала даведацца пра гэтую прыладу. І вось, што я для сябе адкрыў.
Хоць ступа і з’яўлялася традыцыйнай хатняй прыладай, але яе мог мець не кожны, таму што матэрыял для ступы было знайсці вельмі цяжка. Нельга было рабіцьяе з маладога жывога дрэва. Гэта было нядобрай прыкметай. Неабходна было знайсці старое, але не згніўшае дрэва.
Ступу рабілі з кавалка тоўстага ствала дуба, граба, часам таполі або ліпы вышынёю 110 – 120 см. У ствале выдзёўбвалі або выпальвалі конусападобную выемку глыбінёй 40 – 50 см і дыяметрам у верхняй частцы 35 – 40 см.
Зерне ў ступе таўклі таўкачом, тоўстай выструганай палкай з паўкруглымі канцамі, даўжыня якой дасягала 90 – 110 см.
Прыступак або ніз ступы абавязкова счэсваўся, каб было лепш да яе падыйсці і працаваць. Калі ступа выраблялася, усе адходы, кара і стружка абавязкова павінны былі быць выкарыстаны ў гаспадарцы.
Ступа – гэта сімвал дабрабыту.
З гэтым прадметам звязаны і некаторыя абрады.
Дзяўчына, якая выходзіла замуж павінна была абавязкова тры разы абыйсці вакол ступы, каб будучы муж яе любіў і каб сям’я была моцнай, каб нарадзіліся здаровыя дзеці. Жаніха ж прывязвалі да ступы, каб заўсёды быў прывязаны да жонкі. Калі малое дзіця не спіць, трэба было падыйсці да ступы, штурхнуць яе і сказаць: “Я табе пакажу!”
Прыпісвалі ступе і лекавыя ўласцівасці. Калі ў каго-небудзь балеў жывот трэба было выпіць вады з ступы, тры разы перавярнуцца цераз галову, потым легчы і заснуць. Лічылася, што раніцай ён будзе здаровы. Пры ліхарадцы бралі адзенне чалавека і таўклі яго ў ступе. Справа гэта была не з лёгкіх, але хворы і сапраўды папраўляўся.
Дык ці негодна ступа ўвагі?
Капусцін Антон
вучань 3 класа
Цялушскага ВПК
раскрыть » / « свернуть